Музычная імпрэза «Мары праз хмары»

13 красавіка 2022 года а 19-й гадзіне – музычна-літаратурная імпрэза Алесі Сівохінай “Мары праз хмары”.

Як кажа, Андрэй Андрэевіч Каляда, заснавальнік тэатра “Жывое слова”, якім зараз кіруе Алеся: “13 – гэта ж мая лічба!” Таму, спадзяемся, вас не спужае гэтая дата, і вы завітаеце ў музей, каб пачуць песні на вершы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Жылкі, Жака Брэля і Юліана Тувіма, Рыгора Барадуліна і Алеся Камоцкага.

Іх словамі размаўляюць каханне, святло, надзея, дабрыня, якія так неабходны ў гэтыя пахмурныя дні. Год таму іх радкі пад гукі гітары дапамаглі забыць пра снег, не схаваць агонь у глыбі грудзей і адгукнуліся рэхам на спеў ручнога жаўрука ў блакіце.

Безумоўна, і ў гэты раз Алеся Сівохіна з іх дапамогай пакліча сапраўдную вясну на нашу зямлю.

 

Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна замовіць анлайн, а таксама набыць ў касе музея).

 

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

тэл.: (017) 363 07 61, (017) 355 22 95

maksimbagdanovich@gmail.com

632