Імпрэза «Мары праз хмары». Алеся Сівохіна

13 красавіка 2022 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшла імпрэза “Мары праз хмары”. Галоўнай яе гераіняй стала Алеся Сівохіна, сябра музея, цудоўная спявачка, мастацкі кіраўнік Народнага студэнцкага тэатра “Жывое слова”. 

Пад час імпрэзы прагучалі песні на вершы Янкі Купалы і Уладзіміра Жылкі, Жака Брэля і Юліана Тувіма, Рыгора Барадуліна і Алеся Камоцкага. Канечне ж, пачулі мы песні на вершы нашага любімага паэта – Максіма Багдановіча.

Паэт і па сумяшчальніцтве загадчык музея Міхал Бараноўскі прачытаў вершы са свайго зборніка VOLUMEN.2, паэт, перакладчык і кампазітар Алесь Камоцкі выканаў некалькі ўласных песень. 

У імпрэзе таксама прымалі ўдзел музыкі Алена Буякова (скрыпка) і Алена Дзямідчык (баян).

Пачынаем марыць пра наступную сустрэчу з Алесяй!

781