1 чэрвеня — Дзень абароны дзяцей

Радасна пачалося лета ў музеі Максіма Багдановіча!

А вось і нашы “раннія птушачкі” – першыя наведвальнікі. Вучні сярэдняй школы № 51 г. Мінска завіталі на занятак «Приветъ изъ Минска».

Спачатку дзеці знаёміліся з музеем, шукалі паштоўкі ў музейнай экспазіцыі, разважалі пра ролю і значэнне гэтага, на першы погляд, амаль незаўважнага экспаната.

Потым сваімі ручкамі стваралі сапраўдны цуд – паштоўку «Приветъ изъ Минска», падобную на каштоўны музейны прадмет, што захоўваецца ў фондах музея Максіма Багдановіча.

З нагоды свята маленькія наведвальнікі музея атрымалі падарункі – “касмічныя” налепкі. І “паляцелі да зор”! Разам з Максімам Багдановічам!

Фотаздымкі Таццяны Гулак.

659