«Паэтычная майстэрня Максіма Багдановіча»


“Паэтычная майстэрня Максіма Багдановіча”

9 сакавіка 2023 года, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца лекцыя “Паэтычная майстэрня Максіма Багдановіча”.

Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба з цярпеннем.
Як ударыш па ім, – ён, як звон, зазвініць,
Брызнуць іскры з халодных каменняў.

Працаваць менавіта так над кожным вершам заклікаў Максім Багдановіч сваіх калег. А якія патрабаванні былі ў маладога паэта да сябе? Як ён ставіўся да ўласнай вершатворчасці? Як працаваў і да якіх вышыняў імкнуўся?
На гэтыя і іншыя пытанні паэтычнага майстэрства Максіма Багдановіча паспрабуе адказаць пад час лекцыі паэт і загадчык музея Міхал Бараноўскі.

Кошт – 3 руб.
Падрабязная інфармацыя на старонках музея ў сацыяльных сетках.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
maksimbagdanovich@gmail.com
+375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.

157