Сусветны дзень паэзіі

21 сакавіка ўсе аматары прыгожага слова мелі прычыну для радасці, бо маглі адзначыць Сусветны дзень паэзіі ў кампаніі вершаў любімых аўтараў.

Мы прапанавалі нашым віртуальным сябрам прыняць удзел у віктарыне. Прыхільнікам творчасці самага ўзнёслага паэта прыйшлося ўспомніць радкі, сэнсава звязаныя са святам.

Пераможцы, а іх было ажно сем чалавек атрымалі заслужаныя прызы, суцяшальны падарунак атрымаў яшчэ адзін ўдзельнік. Трохтомнікі М. Багдановіча, кубачкі з партрэтам паэта, беларускія календары з відамі фантастычнай беларускай прыроды знайшлі новых гаспадароў.

Сачыце за старонкамі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў сацыяльных сетках і чакайце нашых новых конкурсаў. Усё хутка будзе!

На фотаздымку – адна з пераможцаў, сябра музея Алена Касцюкевіч (на яе месцы маглі б быць і вы).

149