Дзень памяці Максіма Багдановіча

25 мая 2021 г. спаўняецца 104 гады, як у далёкай Ялце адышоў у вечнасць самы малады класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч.

Традыцыйна, 25 мая Літаратурны музей Максіма Багдановіча ладзіць імпрэзы па ўшанаванні памяці выбітнага Паэта.

Сёлета мы ўзгадаем мясціны памяці Максіма Багдановіча: Мінск, Гродна, Вяззе, Ніжні Ноўгарад, Яраслаўль, Вільня, Рукуцёўшчына, Ялта.

Праграма:

11:00 – памінальная служба ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы (вул.Ракаўская, 4);

13:00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (сквер каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета);

19:00 – вечарына “Мясціны памяці Максіма Багдановіча”, у якой возьмуць удзел: Сяргей Гумілеўскі, скульптар, сааўтар помніка Максіму Багдановічу ў Ялце; Эдуард Астаф’еў, скульптар, аўтар мемарыяльнай шыльды  на будынку па вуліцы М.Багдановіча ў Мінску, дзе ў канцы XIX ст. знаходзіўся дом, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч; а таксама – былыя і цяперашнія супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

 Літаратурны музей Максіма Багдановіча

(г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а)

Кантактны тэлефон:

8 (017) 355-22-95

1391