«Музыка перш за ўсё…»


Ансамбль салістаў “Класік-Авангард” у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча з праграмай “Музыка перш за ўсё…”

“Музыка перш за ўсё…” – паўтарыў услед за французскім паэтам Максім Багдановіч. Словы гэта невыпадковыя, бо неаднойчы сам Багдановіч звяртаўся думкамі да няўлоўнай прыгажосці – сакрэта музычнасці паэтычных твораў. Разважаў пра Моцарта і Сальеры, пра натхненне і штодзённую працу. Ведаў і любіў сусветную сімфанічную класіку і праводзіў паралелі паміж стварэннем музыкі і паэзіі.

26 студзеня а 19-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча распачынае шэраг сумесных мерапрыемстваў з Беларускай дзяржаўнай філармоніяй і запрашае вас на канцэрт ансамбля салістаў “Класік-Авангард” (мастацкі кіраўнік – Людміла Каліноўская). Неабмежаваная жанрава-стылістычная палітра рэпертуара, няспынныя творчыя пошукі, высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства – асноўныя характарыстыкі гэтага “маленькага аркестра”: Юрый Каліноўскі (скрыпка), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Раман Чырык (валторна), Максім Забара (фагот), Канстанцін Дарашэнка (альт), Андрэй Іваноў (фартэпіяна).

Прагучаць вядомыя музычныя кампазіцыі: дуэт Ф. Хофмайстэра, уверцюра Э. Шпіса, дывертысмент В. А. Моцарта, саната Э. Ізаі, музыка з балета “Рамэа i Джульета” С. Пракоф’ева, накцюрн Л. Жадэна, інтэрмецца А. Цфасмана.

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Квіткі - у касе музея і онлайн https://24afisha.by/en/minsk/events/concert/315161

Тэл.: +375 29 850 73 27, 8 (017) 363 07 61.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча,

Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

354