КВЕТКАВЫ БАЛЬ


Выстаўка твораў мастака-фларыста Дзіны Шымук
“КВЕТКАВЫ БАЛЬ”

Выстаўка твораў самага вядомага фларыста Беларусі – гэта сапраўдны падарунак усім прыхільнікам прыгожага мастацтва. Дзіна Шымук – першы беларускі фларыст, яна працуе ў цудоўнай тэхніцы Ашыбана 23 гады і ўжо даўно дасягнула той вышыні майстэрства, калі творы выклікаюць захапленне, дапамагаюць спасцігнуць сутнасць прыгажосці.

Выбітнасць мастацтва Дзіны Шымук – у тым, што яна першая ў свеце выйшла за межы пейзажнай тэматыкі ў фларыстыцы і пачала ствараць цудоўныя вобразы, якія перадаюць не толькі прыгажосць прыроды, але і прыгажосць чалавека.

Дзінай Шымук створана больш за 3000 карцін. Яе творы захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі, Беларускім фондзе культуры, прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой. Яна прымала ўдзел у выстаўках у Беларусі, Швецыі, Ізраілі, ЗША, Францыі, Нарвегіі, дзе мела вялікі поспех.

93