Выстаўка жывапісу Барыса Аракчэева. Мiнск


Лiтаратурны музей Максiма Багдановiча запрашае на мастацкую выстаўку Барыса Аракчэева "Мая Яраславія"!

Выстаўка мастацкіх работ Барыса Аракчэева “Мая Яраславія” прысвячаецца цудоўнаму гораду Яраслаўлю, які сёлета святкуе 999-годдзе з дня заснавання, і яго ваколіцам. Знакавыя мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча, знайшлі адлюстраванне ў творчасці Барыса Аракчэева. У фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча захоўваюцца яго карціны ? “Гады вучобы ў гімназіі”, “Апошняя вясна ў ліцэі”, “Дом у Яраслаўлі”, “Яраслаўль. Сажалка ў Карабісе. Па сцежках М.Багдановіча”. Экспануюцца работы, якія былі створаны мастаком у 1980-1981 гг. падчас вандровак па мясцінах юнацтва М.Багдановіча, а таксама гарадскія пейзажы, храмы гарадоў Яраслаўля, Тутаева і інш.
Вас чакае Яраславія Барыса Аракчэева і Максіма Багдановіча... Яраславія знакамітага мастака і знакамітага паэта...

Прэзентацыя выстаўкі Барыса Аракчэева “Мая Яраславія” ?
2 красавіка 2009 года а 17-й гадзіне

Час працы выстаўкі
3 красавіка ? 8 мая 2009 года,
з 10.00 да 17.00, штодзённа, акрамя панядзелка.

Адрас музея: Рэспублiка Беларусь, 220029, г. Мiнск, вул. М.Багдановiча, д. 7а.

90