ВЕСНАХОД


Музейная акцыя “Ноч музеяў”

"ВЕСНАХОД"

Дата правядзення: 18.05.2012

“Музей, які змяняецца, у зменлівым свеце”

(ICOM)

Вясной, калі аднаўляецца прырода, чалавеку як ніколі хочацца пераменаў, абнаўлення, адраджэння. Таму невыпадкова Літаратурны музей Максіма Багадановіча вырашыў гэтае музейнае мерапрыемства сёлета правесці ў вясновай, поўнай прагі зменаў танальнасці. Тым больш, што сам Максім Багдановіч вельмі любіў гэтую пару года: згадаць хаця б яго цудоўны верш “Маёвая песня” ці прасякнуты радасным адчуваннем адраджэння навакольнага свету верш “Перад паводкай.”

Кожнае новае знаёмства — гэта нейкія змены, а ноч музеяў – гэта цудоўная нагода пазнаёміцца. Знаёміцца з музеем можна з самага маленькага ўзросту. Менавіта з арт-дзеі “Фарбы траўня” для самых юных наведвальнікаў і пачнецца сёлетняя праграма. З дапамогай мастакоў і супрацоўнікаў музея дзеці ажыцявяць падарожжа ў чароўны свет вобразаў Максіма Багдановіча, і змогуць падзяліцца іх бачаннем праз асабістую творчасць. У дзетак будзе магчымаць памаляваць з бацькамі крэйдай на пляцоўцы каля музея, упрыгожыць сябе малюнкам і зрабіць на памяць вясновую аплікацыю, і ўсе гэта пад “сонечную” музыку ад “сонечных” музыкаў.

Максім Багдановіч першым з беларускіх паэтаў звярнуўся да напісання танка — традыцыйных японскіх вершаў. Сёлета ў музеі будзе магчымасць бліжэй пазнаеміцца з культурай Японіі: пагуляцца ў гульні, даведацца пра цікавыя традыцыі краіны Узыходзячага сонца.

Завершыць “Веснаход” канцэртная праграма “Навальніца вясны” з удзелам гуртоў “Пацукі” і “Нельга забыць”.

Праграма:

17.00 - 18.00 музычна-фальклорная дзея “Вяснянка” з удзелам дзіцячых калектываў Нацыянальнага палаца дзяцей і моладзі;

18.00 - 20.00 – арт-праграма “Фарбы траўня”: маляванне крэйдай, вясновы бодзі-арт для наведвальнікаў музея, выраб папяровых матылёў;

20.00 - 21.30 – інтэрактыўна-відовішчная імпрэза “Разам з Максімам”

21.30 - 23.00 — “Навальніца вясны”: канцэрт.

Уваходны квіток: дарослы 5000, дзіцячы 2500.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а)

Кантактны тэлефон: (017) 334-07-61

260