Выстаўка "БЕЛАРУСІ З ЛЮБОЎЮ". Мінск


Мастацкая выстаўка
«БЕЛАРУСІ З ЛЮБОЎЮ»

На выстаўцы, якая экспануецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, паказана калекцыя арыгінальнай графікі пачатку ? першай трэці ХХ стагоддзя. Матэрыялы: аловак, акварэль, гуаш, туш, вугаль.
Мастацкія работы, якія прадстаўлены на выстаўцы, перададзены калекцыянерам Леанідам Заксам у дар Рэспубліцы Беларусь як знак удзячнасці і любові да зямлі яго продкаў.
У аснове шчодры падарунак калекцыянера Л.Закса ідзе ад яго жадання аднавіць парушаную эстэтычную раўнавагу. У пачатку мінулага стагоддзя Беларусь уварвалася ў сусветную культуру, стаўшы на нейкае імгненне цэнтрам ці не самых дзёрзкіх пошукаў у мастацтве, але, на вялікі жаль, страчана амаль усё, створанае тады. Вось Леанід Закс і дорыць творы чатырох вядомых мастакоў-наватараў ? У.Татліна, І.Клюна, П.Львова і А.Архіпенкі. Гэта не проста выпраўленне нейкай несправядлівасці, бо размова ідзе пра аднаўленне нашых згубленных творчых амбіцый. На думку Л.Закса, побач са словам “Беларусь” заўжды павінны гучаць вялікія імёны мастацтва ХХ стагоддзя.
Асноўная частка твораў належыць да своеасаблівага, эмпірычнага кірунка графікі – гэта, так званыя, замалёўкі ў “альбом”, “для сябе”. Такая асаблівасць калекцыі надае ёй рысы непасрэднага жыцця мастацтва і адкрытасці гледачу, бо дазваляе пазнаёміцца з сакрэтамі, якія не бачны чужому чалавеку. Гэткія калекцыі дазваляюць напрамую далучыцца да энергетыкі творчасці, што надзвычай цікава менавіта ў авангардзе, дзе ўсе адзнакі і высновы зроблены па найвышэйшых вяршынях чалавецкага генія. Нам прадстаўляецца магчымасць лепей зразумець гэтыя высновы, бо сапраўдная вышыня высокага бачна толькі ў аддаленні.

Адкрыццё 26 жніўня ў 17.00.
Выстаўка працуе з 26 жніўня па 27 верасня бягучага года кожны дзень з 10.00 да 17.00. Выхадны ? панядзелак.
Кантактныя тэлефоны: 8-017-334-07-61; 8-017-334-13-08.

106