“Панна DOLL/Я”. Мiнск


Аўтарскі праект майстра інтэр’ернай лялькі Галіны Дзмітрук – “Панна DOLL/Я” і выбраныя працы фотамастака Мікалая Мамінава – з 30 верасня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Сутнасць праекту: проціпастаўленне фантазійных вобразаў аўтарскай інтэр’ернай лялькі і мастацкага фота, сінтэз “спыненага жыцця” і “мрояў, увасобленых у скульптуры”.

Мікалай Мамінаў – прафесійны фотамастак, аператар кіно і ТБ – аўтар уласнастворанага стылю “NovaCity” – вядомы аматарам сучаснай фатаграфіі па аўтарскіх беларускіх і замежных фотапраектах, аўтар 4-х персанальных выставак. Фотаздымкі экспануюцца ў Беларусі, Расіі, Англіі, Францыі, Амерыцы.

Майстар аўтарскай інтэр’ернай лялькі Галіна Дзмітрук брала ўдзел больш як у 10-ці міжнародных і рэспубліканскіх выстаўках. Яе лялькі знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Швейцарыі, ЗША.

Большасць лялек і фотаздымкаў, якія прадстаўлены ў праекце “Панна DOLL/Я”, глядач убачыць упершыню.


Запрашаем з 1 па 13 кастрычніка 2009 года ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча: Мінск, вул. Багдановіча, 7а; з 10:00 да 17:00.
Афіцыйнае адкрыццё: 30 верасня а 18-ай гадзіне.
103