"Мая хата без сяброў - не хата"


ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА,
Алесь Квяткоўскі
запрашаюць на мастацкую выстаўку
“Мая хата без сяброў не хата”,
прысвечаную беларускаму пісьменніку Анатолю Сысу

Анатоля Сыса лічылі супярэчлівай асобай. Для некаторых ён быў геніяльным паэтам, для іншых ? блазнам. Але ўсе, хто яго ведаў ці сутыкаўся з ягонай творчасцю, прызнаюць адметнасць напісаных ім вершаў. Анатоль Сыс ? паэт, для якога вымаўленне паэтычнага слова, яго рэзананс у прасторы міжасабовага паразумення заўсёды былі вельмі істотнымі.
26 кастрычніка сябры Анатоля Сыса і прыхільнікі яго творчасці будуць адзначаць 50 гадоў з Дня нараджэння паэта. Сярод іх ? і беларускі мастак Алесь Квяткоўскі.
Ён сябраваў з Анатолем каля васьмі апошніх гадоў паэтавага жыцця і адразу пасля яго смерці пачаў рыхтаваць мемарыяльную выстаўку як роздум пра сябра праз свае творы. Гэта сапраўдны чалавечы і сяброўскі ўчынак. Да гэтага часу ўжо адбылося некалькі выставак твораў Квяткоўскага, прысвечаных Сысу.
Выстаўка “Мая хата без сяброў не хата” – арганічнае адзінства мастацкіх палотнаў і вершаў паэта.
Гэтая выстаўка – размова Мастака з Паэтам. Алесь кажа, што для творчага выбуху яму не хапала слоў, аднаго верша. Гэтым Вершам стаў “Пан Лес”. Верш падштурхнуў Розум, Сэрца, Вочы, Рукі Мастака на стварэнне некалькіх дзесяткаў твораў, якія сёння знаходзяцца ў розных прыватных калекцыях на Беларусі, а больш за ўсё за мяжой: у Францыі, Германіі, Швейцарыі, Ірландыі, Ізраілі, ЗША, Канадзе, Індыі.
Выстаўка Алеся Квяткоўскага “Мая хата без сяброў не хата” ? гэта спроба сабраць разам усіх сяброў Анатоля Сыса, каб яшчэ раз узгадаць геній выдатнага паэта.

Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 16 кастрычніка а 17-й гадзіне.
Выстаўка будзе доўжыцца да 31 кастрычніка.
Тэлефон для даведак: 334-13-08, 334-07-61

153