І ліецца хваляй песня, -
Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае,
Навявае яго мне?(М.Багдановіч)
Напярэдадні 1 мая Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае разам сустрэць сапраўдную вясну і самы доўгачаканы яе месяц канцэртам загадчыка філіяла Міхала Бараноўскага.
Маёвая песня гэтым разам складзецца з твораў Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Наўроцкага і самога Міхала Бараноўскага. У праграме: спевы, паэзія, а таксама размовы пра любімых аўтараў і іх кнігі.
Запрашаем 30 красавіка ў 18.00!
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
Тэлефон: +375 17 355 22 95
Уваходны квіток: 5 руб.