Музей для ўсіх:семінар па пытаннях інклюзіі і безбар’ернага асяроддзя


Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае прыняць удзел у практычным семінары па рабоце са спецыяльнай аўдыторыяй. У межах мерапрыемства плануецца заслухаць даклады спецыялістаў па пытаннях інклюзіі адпаведных катэгорый наведвальнікаў у культурніцкія праекты і практычныя рэкамендацыі па паляпшэнні якасці абслугоўвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў сферы культуры, павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў.

Па выніках семінара ўсім зацікаўленым будзе прадастаўлены падбор метадычных парадаў ад спецыялістаў і аўтараў інклюзіўных праектаў, інфармацыя пра рэалізаваныя і бягучыя актыўнасці ў сферы інклюзіі ў Беларусі, а таксама пытаннях безбар’ернага асяроддзя.

У семінары прымаюць удзел:

Авершын Юрый Юр’евіч - псіхолаг грамадскай ініцыятывы "Особый маршрут". Этика общения и оказания помощи людям с особенностями опорно-двигательного аппарата.

Хмурчык Дзмітрый Валер'евіч – кіраўнік грамадскай ініцыятывы "Особый маршрут". Разгляд праблем безбар’ернага асяроддзя ў Мінску.

Бугук Юлія Сяргееўна, Жылінская Алена Валер’еўна – настаўнікі- дэфектолагі “Спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы №188 для дзяцей з парушэннямі зроку горада Мінска”. Адаптация музеев для незрячих и слабовидящих посетителей.

Віктароўская Ніна Канстанцінаўна – спецыяліст у галіне адукацыі і выхавання дзяцей з АПФР (асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця), у тым ліку па пытаннях развіцця інтэграванага навучання і выхавання і інклюзіўнай адукацыі.

Вовк Вольга Сяргееўна – галоўны бібліятэкар навуковай бібліятэкі БНТУ. Куратар кампаніі “Литература как инклюзия” (інфармацыйная кампанія  пра магчымасці інклюзіўнай літаратуры). Мастацкая літаратура ў дапамогу інклюзіўным праграмам у бібліятэках.

Кісялёва Ірына – заснавальнік і дырэктар “МБФ cемейный инклюзив-театр”.

Скрадаль Людміла Валянцінаўна– арганізатар і кіраўнік праграмы «Mivia». Арганізацыя і правядзення інклюзіўных экскурсій для розных груп, адаптаванне музейнай прасторы, праца з дзецьмі з РАС (растройствы аутычнага спектра).

Для ўдзелу ў семінары неабходна зарэгістравацца праз гугл-форму:

https://docs.google.com/forms/d/1J5DJqSd13DNn964dmAnDvnhXxhHiAQzIVQv60XDUdBo/edit

або па тэлефоне: +37517 379 42 69, +375 17 363 07 61.

114