Максім Багдановіч і Генадзь Чысты. Крыніца натхнення


Запрашаем на мастацка-дакументальную выставу “Максім Багдановіч і Генадзь Чысты. Крыніца натхнення”!

Вельмі важная падзея ў жыцці Максіма Багдановіча адбылася ў 1911 годзе (110 гадоў таму) – першая, пасля доўгага растання, сустрэча з радзімай. Тады паэт наведаў Вільню, некалькі месяцаў жыў у фальварку Ракуцёўшчына пад Маладзечна. Гэты перыяд у творчым плане стаў адным з самых плённых для Максіма.

Напрыканцы ліпеня ў мемарыяльным музеі Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” (в. Ракуцёўшчына, Маладзечанскі р-н) адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі і песні. Але мы ўжо зараз прапануем пазнаёміцца з гэтым цёплым, утульным музеем праз мастацкія працы і фотаздымкі Генадзя Чыстага.

Тонкія акварэльныя замалёўкі Генадзя Рыгоавіча дазваляюць нам, гарадскім жыхарам, дакрануцца да вольнага жыцця, заўважыць прыгажосць у самых простых з’явах, убачыць буйства красак лета і шчодрыя дары восені.

590