Максім Багдановіч – новыя гарызонты навуковых даследаванняў: навукова-практычная канферэнцыя да 130-годдзя Максіма Багдановіча


 

   ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

 

Запрашаюць прыняць удзел

 у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

да 130-годдзя Максіма Багдановіча

“Максім Багдановіч – новыя гарызонты навуковых даследаванняў”

Канферэнцыя адбудзецца 23 лістапада 2021 года.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7 а).

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, музейныя спецыялісты, культуролагі, гісторыкі, мастацтвазнаўцы, сфера навуковых інтарэсаў якіх звязана з даследаваннем розных аспектаў жыцця і творчасці Максіма Багдановіча.

Праблематыка канферэнцыі:

  • багдановічазнаўства на сучасным этапе;
  • дзейнасць устаноў навукі, адукацыі, культуры па ўшанаванні памяці Максіма Багдановіча і асоб з ім звязаных;
  • выяўленне артэфактаў і дакументальных крыніц пра М.Багдановіча і яго акружэнне, увядзенне ў навуковы абарот;
  • месца і роля Максіма Багдановіча ў сучаснай культурнай прасторы.

Формы ўдзелу ў канферэнцыі (вочная і завочная):

  • даклад – да 15 хвілін;
  • паведамленне – да 10 хвілін.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, украінская.

Просім паведаміць аб удзеле ў канферэнцыі да 15 лістапада 2021 года.

Пры ўключэнні даклада ў праграму канферэнцыі аўтару будзе даслана персанальнае запрашэнне. Завочны ўдзел у фармаце відэавыступлення.

Праезд, пражыванне за кошт накіроўваючага боку.

Па заканчэнні канферэнцыі плануецца выданне зборніка дакладаў. Навукова-метадычны савет пакідае за сабой права адбору матэрыялаў да выдання. Патрабаванні да афармлення тэксту даклада: да 5 старонак камп’ютарнага набору (шрыфт Times New Roman, памер 14, інтэрвал 1,0) у электронным варыянце.

Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, у дужках – назва горада. Наступны радок – назва даклада (вялікімі літарамі). Праз інтэрвал друкуецца тэкст са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы – старонкі: [1, с. 12]. Спіс літаратуры (калі ён ёсць) даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку.

Пасля тэксту даклада падаюцца звесткі пра аўтара (прозвішча і імя, імя па бацьку, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна).

Заяўкі з пазнакай “Канферэнцыя” дасылаць на адрас: Рэспубліка Беларусь, 220029, г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7 а, альбо maksimbagdanovich@gmail.com.  

Каардынатар канферэнцыі: Мышкавец Ірына Вітальеўна + 375 (17) 355 22 95

ЗАЯЎКА

на ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

 “Максім Багдановіч – новыя гарызонты навуковых даследаванняў”

23 лістапад 2021 года

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку ________________________________________

Пасада (месца працы) _______________________________________________

Вучоная ступень, званне      _________________________________________

Адрас, кантактныя тэлефоны _________________________________________

Электронная пошта _________________________________________________

Тэма даклада ці паведамлення ________________________________________

Аўдыявізуальныя сродкі, якія неабходны для выступлення________________

Асноўныя тэзісы даклада (да 1 старонкі)

456