Выстаўка. “Зачараваныя…”. Мiнск


ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА

Аксана Аракчэева
прадстаўляюць
выстаўку партрэта (жывапіс, графіка)
“ЗАЧАРАВАНЫЯ…”
(Году роднай зямлі і людзям гэтай зямлі прысвячаецца)

Гэтай выстаўкай мастачка распачынае новую нізку жаночых партрэтаў. Аксана не проста імкнецца зрабіць на палотнах партрэтнае падабенства ? яна стварае партрэты-вобразы: “Свіцязянка”, “Лясунка”, “І толькі надпіс Вераніка…”, “Мая Беларусь” і інш. На выстаўцы таксама экспануюцца партрэты родных і сяброў А.Аракчэевай, напрыклад, мастачкі з Сербіі Веры Джукіч. Асноўную частку экспазіцыі складаюць творы, зробленыя за апошнія тры месяцы, таксама прадстаўлены графічныя партрэты 1986 года і некалькі жывапісных твораў 90-х гадоў, якія ніколі не экспанаваліся. Цікавасць выстаўкі яшчэ і ў тым, што дзяўчыны, вобразы якіх створаны, толькі на адкрыцці экспазіцыі ўбачаць увасабленне ідэй мастачкі.

Адкрыццё адбудзецца
3 лістапада а 17-й гадзіне

Выстаўка будзе працаваць да 22 лістапада з 10.00 да 17.00 у аўторак – нядзелю, у сераду ? да 21.00. Выхадны ? панядзелак.
Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце)
Тэлефоны: 334-07-61, 334-13-08

112