«За крок да вясны»


Ансамбль салістаў “Класік-Авангард”

у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча з праграмай

“За крок да вясны”

27-га лютага, а 19-й гадзіне, у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца чаргова сустрэча з музыкамі ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.

Высокі прафесіяналізм і далікатны падыход да сусветнай класікі, непасрэдны кантакт з аўдыторыяй і ўзнёсласць музейнай прасторы. Музыка, якая закранае самыя патаемныя струны. Што яшчэ трэба, каб развітацца з доўгай зімой і разам сустракаць вясну?

У выкананні салістаў ансамбля, лаўрэатаў шматлікіх міжнародных конкурсаў, прагучаць кампазіцыі наступных аўтараў:

  1. Г. Ф. Целеман. Канцэрт для двух альтаў соль мажор (Аляксей Карчэўскі і Канстанцін Дарашэнка)
  2. І. С. Бах. Прэлюдыя і фуга до дыез мінор (Андрэй Іваноў – фартэпіяна)
  3. Д. Шастаковіч. 5 п’ес для двух скрыпак і фартэпіяна (Юрый Каліноўскі і Алеся Носава, партыя фартэпіяна – Андрэй Іваноў)
  4. Э. Дзянісаў. Саната для кларнета сола (Кірыл Целяпнёў)
  5. С. Рахманінаў. Вакаліз для габоя і фартэпіяна (Яўгеній Бінкевіч – габой і Андрэй Іваноў – фартэпіяна)
  6. Дж. Расіні. Квартэт для флейты, кларнета, валторны і фагота (Вікторыя Янушкевіч – флейта, Кірыл Целяпнёў – кларнет, Раман Чырык – валторна, Максім Забара – фагот)
  7. І. С. Бах. Гумарэска з сюіты сі мінор (Вікторыя Янушкевіч – флейта)

 

Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна замовіць онлайн, а таксама набыць у касе музея).

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на музейных старонках у сацыяльных сетках і па тэлефонах: +375 29 850 73 27, 8 (017) 363 07 61.

260