Выстава «Партрэт Мастака ў інтэр'еры музея»


Запрашаем на прэзентацыю мастацка-дакументальнай выставы 

“Партрэт Мастака ў інтэр’еры музея” 

Да юбілею Генадзя Чыстага

7 красавіка 2022 года а 17-й гадзіне

Генадзь Рыгоравіч Чысты – вядучы мастак Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся  5 красавіка 1947 года ў г. Мінску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1968 г., з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў з 1994 г. Мастак стварыў серыю прац – партрэтаў музейных супрацоўніц, і гэты невыпадкова, бо вялікая частка яго творчага жыцця аказалася звязанай з беларускімі музеямі.

Сам сябе Генадзь Чысты сціпла называе мастаком-афарміцелем, але ён ніколі не быў простым афарміцелем музейных вітрын, якія займаліся толькі раскладкай экспанатаў. З першых дзён свайго супрацоўніцтва з музеямі ён з'яўляецца аўтарам мастацкай канцэпцыі альбо выступае паўнапраўным удзельнікам творчага працэсу стварэння той ці іншай экспазіцыі.

Мастацка-дакументальная выстава “Партрэт Мастака ў інтэр’еры музея”, прымеркаваная да прыгожага юбілею Генадзя Рыгоравіча Чыстага, прэзентуе яго шматгранную творчую дзейнасць, непарыўна звязаную з беларускімі музеямі. Выстава – гэта рэтраспектыва супрацы беларускага мастака і экспазіцыянераў, своеасаблівая “справаздача” і фундамент для будучых музейных праектаў.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча 

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

тэл.: (017) 363 07 61, (017) 355 22 95 

maksimbagdanovich@gmail.com

384