«Камерная музыка беларускіх кампазітараў і беларуская паэзія XX стагоддзя»


Літаратурна-музычная імпрэза

“Камерная музыка беларускіх кампазітараў і беларуская паэзія XX стагоддзя”

 

14 красавіка 2022 года а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца імпрэза, на якой у вас будзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з творамі беларускіх кампазітараў і паэтаў.

У выкананні Ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай прагучаць музычныя кампазіцыі: Міхаіла Ельскага, Анатоля Багатырова, Аляксея Туранкова, Яўгена Глебава, Дзмітрыя Смольскага, Генрыха Вагнера, Кацярыны Шымановіч, Марыны Марозавай.

Выканаўцы: лаўрэаты міжнародных конкурсаў Андрэй Іваноў (фартэпіяна), Юрый Каліноўскі і Алеся Носава (скрыпкі),  Юлія Ражкоўская (віяланчэль), Аляксей Карчэўскі, Канстанцін Дарашэнка (альты), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Уладзіслаў Сенажэнскі (кантрабас).

Акрамя таго, вас чакае выдатная беларуская паэзія XX стагоддзя і літаратурныя партрэты яе стваральнікаў ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.

Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна замовіць анлайн, а таксама набыць ў касе музея).

Інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61, а таксама на музейных старонках у сацыяльных сетках.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

maksimbagdanovich@gmail.com

112