«Горды, моцны птах»


Літаратурны музей Максіма Багдановіча 
Арт-майстэрня “Залаты птах”
запрашаюць на выставу 
“Горды, моцны птах”
31 мая – 25 чэрвеня 2022 года

Выстава дзіцячых малюнкаў “Горды, моцны птах” – своеасаблівая справаздача, прэзентацыя вынікаў мастацкага пленэру удзельнікаў арт-майстэрні “Залаты птах” (кіраўнік – Юлія Шаціла), праведзенага ў 2022 годзе, у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. 

Юныя творцы наведалі музейную экспазіцыю, падчас экскурсіі пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, вясёлымі і сумнымі гісторыямі яго жыцця, са знакавымі экспанатамі, мемарыяльнымі прадметамі. Пасля адбылося знаёмства з мастацка-дакументальнай выставай “Пад знакам Страціма”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча і 105-годдзю напісання паэмы “Страцім-лебедзь”. 

Дзеці ў музеі самастойна абіралі лакацыю для малявання, а таксама экспанаты, якія ім найбольш спадабаліся. Творчы эксперымент па асваенні музейнай прасторы, звязанай з імем самага маладога класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, прызнаны паспяховым і юнымі мастакамі, і музейнымі супрацоўнікамі.

Назва мастацкай выставы “Горды, моцны птах” з’явілася невыпадкова, па-першае, яна пераклікаецца з назвай арт-майстэрні “Залаты птах”. Па-другое, як заўважылі супрацоўнікі музея, юных мастакоў моцна закрануў вобраз Страцім-лебедзя і яго трагічны лёс.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча 
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
тэл.: (017) 363 07 61, (017) 355 22 95 
maksimbagdanovich@gmail.com

352