Выступленне салістаў ансамбля «Класік Авангард»


11 чэрвеня а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца выступленне ансамбля салістаў “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай з праграмай “Музыка летняга вечара”.

Самыя вытанчаныя пачуцці ад віртуозных майстроў сваёй справы.

У выкананні ансамбля прагучаць: Фрыц Крэйслер “Тры вальсы”, Эжэн Ізаі “Элегічная паэма”, Джаакіна Расіні квартэт фа мажор у 3 частках, Пабла Сарасатэ “Навара”, Ігар Фралоў Дывертысмент, А. Вiвальдзi “Вясна»,Астар П’яцола Лiбертанга

Выканаўцы: лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў Юрый Каліноўскі (скрыпка), Алеся Носава (скрыпка), Эла Іванова (скрыпка), Марыя Доўжык (скрыпка), Максім Забара (фагот), Вікторыя Янушкевіч (флейта), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Андрэй Іваноў (фартэпіяна), Канстанцін Дарашэнка (альт), Юлія Ражкоўская (віяланчэль), Аляксей Карчэўскі (альт), Сяргей Багачоў (фартэпіяна).

Акрамя таго вас чакае выдатная беларуская паэзія XX стагоддзя і літаратурныя партрэты яе стваральнікаў ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.

Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна замовіць анлайн, а таксама набыць ў касе музея).

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах +37529 8507327, +375173630761, а таксама музейных старонках у сацыяльных сетках.

127