Выстава «А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю…»


Запрашаем на
прэзентацыю выставы

Льва і Сяргея Гумілеўскіх

“А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю…”

19 кастрычніка а 17-й гадзіне

 

Творы вядомых скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх даўно ўвайшлі ў скарбніцу беларускай культуры. Мастацкія працы, створаныя таленавітымі рукамі бацькі і сына, з’яўляюцца своеасаблівым манументальным летапісам беларускага мастацтва ХХ-ХХІ ст.ст., упрыгожваюць гарады, захоўваюцца ў фондах вядомых музеяў Беларусі і замежжа.

Сумесная творчасць скульптараў вылілася ў прыгожыя помнікі Кірылу Тураўскаму (Гомель), Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу (Бабруйск), Францішку Багушэвічу (Смаргонь), Вацлаву Ластоўскаму (Глыбокае). Прыгожы помнік Максіму Багдановічу, аўтарамі якога сталі Леў і Сяргей Гумілеўскія, паўстаў у месцы спачыну паэта ў Ялце, у 2003 годзе.

На жаль, Народны мастак Беларусі Леў Гумілеўскі ужо пакінуў гэты свет, але справу працягвае яго сын. Ён беражліва захоўвае мастацкую спадчыну Льва Мікалаевіча і працягвае ствараць новыя творы. Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю…” прэзентуе мастацкія творы розных жанраў і відаў. Але ўсе яны аб’яднаныя адной тэмай – тэмай павагі да Максіма Багдановіча і яго творчасці, тэмай любові да Беларусі, якая з’яўляецца невычарпальнай крыніцай натхнення…

 

Выстава працуе з 19 кастрычніка па 18 лістапада 2022 года,

Аўторак-нядзеля, з 10.00 да 18.30.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а, тэл.: (017) 355 22 95 maksimbagdanovich@gmail.com

445