Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Максім Багдановіч і сучасны літаратурны працэс"


Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
“Максім Багдановіч і сучасны літаратурны працэс”,
прысвечаная 100-годдзю першых публікацый вершаў М.Багдановіча

Канферэнцыя адбудзецца 27 лістапада 2009 года ў Літаратурным музеі М.Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а).

Тэматычныя накірункі:
? актуальнасць творчасці Максіма Багдановіча;
? уплыў творчасці М.Багдановіча на развіццё слоўнага мастацтва;
? інтэлектуалізацыя сучаснай беларускай паэзіі як працяг творчай дзейнасці М.Багдановіча;
? гістарычнае мінулае ў творчасці пісьменніка і ў сучаснай беларускай літаратуры;
? вобраз Беларусі ў творчасці М.Багдановіча і ў сучасных аўтараў;
? вобраз паэта і грамадзяніна Максіма Багдановіча ў літаратуры і мастацтве;
? М.Багдановіч у глабальнай інфармацыйнай прасторы;
? успрыняцце слова і славеснасці, сучаснае духоўна-інфармацыйнае асяроддзе.

Праграма канферэнцыі:
9.00 – 10.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў
10.00 – 10.30 Урачыстае адкрыццё
10.30 – 11.30 Пленарнае пасяджэнне
11.30 – 12.00 Перапынак
12.00 – 16.00 Праца секцый
16.00 ? 16.30 Круглы стол па выніках працы канферэнцыі

182