Лютаўскае спатканне


Літаратурна-музычная імпрэза
“Лютаўскае спатканне”

22 лютага 2023 года, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца выступленне ансамбля салістаў “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай з праграмай “Лютаўскае спатканне”.

У выкананні салістаў ансамбля, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Юрыя Каліноўскага (скрыпка), Юліі Ражкоўскай (віяланчэль), Максіма Юргілевіча (габой), Вікторыі Янушкевіч (флейта) прагучаць наступныя творы:

Альфрэд Шнітке. Балет, менуэт і фуга з “Сюіты ў старадаўнім стылі” для скрыпкі і струннага аркестра;

  • Галіна Гарэлава. Alba для віяланчэлі і аркестра;
  • Галіна Гарэлава. “Прибаутка” для габоя і струннага аркестра;
  • Эдуард Элгар. “Салют любові”;
  • Галіна Гарэлава. Perpetuum moto, “Другі партрэт Радаславы”;
  • Галіна Гарэлава. Пасакалля для скрыпкі і струннага аркестра
  • Аляксандр Літвіноўскі. Уверцюра;
  • Фрыц Крэйслер. “Цудоўны размарын”, “Радасць кахання”;
  • Клод Франсуа. “My way”.

Вядоўца, дырыжор – Людміла Каліноўская.

Акрамя таго, вас чакае выдатная беларуская паэзія XX стагоддзя і літаратурныя партрэты яе стваральнікаў ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.

Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна замовіць анлайн, а таксама набыць у касе музея).

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на музейных старонках у сацыяльных сетках і па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

maksimbagdanovich@gmail.com

116