Выставачны праект мастачкі Святланы Верабей «Зорка*»


Выставачны праект мастачкі Святланы Верабей «Зорка*»

з 20 красавіка 2023 года

* Зорка – сімвал з вялікай колькасцю значэнняў, загадка, якая тысячы і тысячы гадоў натхняе чалавека на самыя высокія думкі і памкненні…

** Яркая прадстаўніца беларускай арт-прасторы – мастачка Святлана Верабей – паспрабавала ў сваім аўтарскім праекце распавесці пра сваё бачанне гэтага сімвала. З дапамогай колеру і ліній праводзіць паралель паміж падзеямі ўласнага жыцця, сваёй пуцяводнай зоркі і культурнай спадчынай нашай краіны, якой жывіліся пачуцці, фармаваўся светагляд і аўтарскі творчы метад…

*** Святлана падкрэслівае вечную тэму кахання ў мастацтве, як галоўную крыніцу натхнення, сплятае ў маляўнічае сузор’е вянок сваіх карцін… прапануе паглыбіцца ў эмоцыі палотнаў не толькі праз візуальнае ўспрыманне, але пашырыць дыяпазон уражанняў, праз паэтычны тэкст і водар.

І нагадаць, што “усе мы разам ляцім да зор”… (М.Багдановіч)

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

+ 375 (017) 363 07 61 +375 (017) 355 22 95

592