«Вянок „Вянкоў“». Частка 5


Выставачны праект «Вянок “Вянкоў”».
Частка 5 (23.05 – 22.06.2023)

Праект прысвечаны 110-годдзю адзінай прыжыццёвай кнігі вершаў Максіма Багдановіча “Вянок” (Вільня, 1913 год). Штомесяц прэзентуем адзін арыгінальны зборнік 1913 года, які захоўваецца ў фондах Літаратурнага музея М.Багдановіча альбо іншай установы навукі і культуры Беларусі.

У гэтай частцы праекта галоўнае месца займае зборнік М.Багдановіча “Вянок” (1913 г.) з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (Мінск, Беларусь). Кніга належыла Уладзіславу Чаржынскаму, беларускаму літаратуразнаўцу і крытыку, даследчыку творчасці розных пісьменнікаў, у тым ліку і М.Багдановіча.

Выстава дапоўнена фотаздымкамі Уладзіслава Чаржынскага і яго сям’і, паштоўкамі з выявамі Казані, дзе даследчык пражыў амаль палову жыцця і працаваў выкладчыкам у розных вышэйшых навучальных установах сталіцы Татарыі.

Шчырыя словы ўдзячнасці калегам з Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа за магчымасць прэзентаваць кнігу ў нашым музеі.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
+375 (017) 355 22 95

503