«Вянок „Вянкоў“»


Сёлета адзначаем 110-годдзе выхаду ў свет адзінай прыжыццёвай кнігі вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”. У кожнага арыгінальнага зборніка, выдадзенага ў Вільні, у 1913 годзе, свой уласны, часам вельмі пакручасты шлях.

З 23 чэрвеня ў музеі паэта прэзентуем “Вянок” Максіма Багдановіча з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кніга належала гісторыку, археолагу, музейнаму супрацоўніку Славацкага нацыянальнага музея ў Браціславе Людміле Іванаўне Краскоўскай (1904-1999).

У выставе экспануюцца фотаздымкі Людмілы Краскоўскай, яе бацькоў і знаёмых, лісты да супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

+375 (017) 355 22 95

757