Мастацкая выстава з удзелам Генадзя Чыстага «Час збіраць яблыкі…»


Мастацкая выстаўка з удзелам Генадзя Чыстага
«Час збіраць яблыкі…»
18 жніўня – 17 верасня 2023 года

Яблычны спас – адно з любімых у народзе святаў, час, калі мы можам ласавацца духмянымі яблыкамі і частаваць імі сваіх сяброў.

А наш музейны мастак Генадзь Чысты па добрай традыцыі запрашае на сваю “яблычную” выставу. Нацюрморты з яблыкамі – гэтымі сімваламі жыцця і вечнасці – займаюць адметнае месца ў творчасці Генадзя Рыгоравіча. Побач з імі акварэлі, на якіх з’яўляюцца іншыя дары лета.

Даволі часта фонам у яго нацюрмортах  выступаюць даматканыя абрусы, посцілкі і дываны, хаця, на думку мастака, у акварэлях іх роля не менш важная. Таму і паўстала такія ідэя –  паказаць сапраўдныя этнаграфічныя каштоўнасці з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Генадзь Рыгоравіч Чысты – вядучы мастак Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Нарадзіўся  5 красавіка 1947 года ў г. Мінску. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1968 г. З’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў з 1994 г. Аўтар шматлікіх асноўных экспазіцый і буйных выставачных праектаў у розных музеях Беларусі і замежжа.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а
тэл.: +375(17) 363 07 61, +375 (17) 355 22 95
maksimbagdanovich@gmail.com

1051