«Ружая птушка восені»


28 лістапада 2023 года а 19-й гадзіне

ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

адбудзецца музычна-паэтычная імпрэза

“Ружая птушка восені”

(праект “Вежа міру”)

Вядома, што знаёмства з культурай іншай краіны ўзбагачае ўласную, і цудоўна, калі гэты працэс узаемны. Так, ужо колькі год спявачка і педагог Ірына Лой арганізуе для сумеснай творчасці студэнтаў Кітая і Беларусі. З плёнам гэтай працы можна пазнаёміцца ў музеі Максіма Багдановіча.

Класічныя кітайскія і беларускія спевы для вас выканаюць лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Ірына Лой, Таццяна Левіцкая, а таксама Луіза Барнатовіч, Кацярына Дударава, Віктар Багачоў, Лі Сяо Хань, Луань Юй Цзэ. Акампануюць спевакам Ганна Лабкоўская і Кацярына Грынь.

Акрамя таго, вас чакаюць беларускія вершы і пераклады з кітайскай паэзіі, прысвечаныя любові, радзіме і вышэйшым сілам ў выкананні Алесі Сівохінай.

Уваход вольны.

Больш інфармацыі можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61 і на музейных старонках у сацыяльных сетках.

Чакаем па адрасе: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а.

324