Дзень нараджэння Максіма Багдановіча


9 снежня знакавая дата для беларускай паэзіі – у гэты дзень, у далёкім 1891 нарадзіўся Максім Багдановіч, чалавек, без якога немагчыма ўявіць нашае прыгожае пісьменства.

Запрашаем Вас прыняць удзел ва ўрачыстасцях з гэтай нагоды:

  • 12.00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу.
  • 17.00 – музычна-паэтычны вечар у гонар геніяльнага песняра. Выступленні беларускіх дзеячаў культуры і салістаў ансамбля “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай са спецыяльнай тэматычнай праграмай.

2023 год у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшоў пад знакам 110-годдзя “Вянка” – адзінай прыжыццёвай кнігі паэзіі Максіма Адамавіча. Таму, акрамя выдатнай паэзіі і музыкі, вы даведаецеся, шмат цікавых фактаў з гісторыі выдання.

Адзначым дзень народзінаў Максіма Багдановіча разам!

Больш інфармацыі можна атрымаць па тэлефоне: +375 17 363 07 61 і на музейных старонках у сацыяльных сетках.

Чакаем па адрасе: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а.

Уваход вольны.

175