Вежа міру


Прэс-рэліз

літаратурна-музычнай імпрэзы

ў рамках праекту “Вежа міру”

15 снежня а 17-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе літаратурна-музычная імпрэза.

У гэты снежаньскі вечар вы пачуеце вершы Максіма Адамавіча і аповед пра мастака Эдуарда Агуновіча, які шмат высілкаў прыклаў для ўшанавання памяці нашага геніяльнага творцы, быў аўтарам мастацкай канцэпцыі першай экспазіцыі музея Багдановіча, прысвячаў яму свае талент і працу.

Прагучыць музыка розных эпох у выкананні салістаў ансамбля “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.

З творамі знакамітых кампазітараў Георга Фрыдрыха Гендэля, Багуслава Марціну, Арама Хачатурана, Эдварда Грыга для вас выступяць: лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юрый Каліноўскі (скрыпка), Алеся Носава (скрыпка), Марыя Доўжык (скрыпка), Ліана Іофэ (скрыпка), Караліна Дыба (скрыпка), Канстанцін Дарашэнка (альт), Юлія Ражкоўская (віяланчэль), Вераніка Кунічкіна (фартэпіяна), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Вікторыя Янушкевіч (флейта).

Дырыжор – Людміла Каліноўская.

Уваход вольны.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на музейных старонках у сацыяльных сетках і па тэл.: +375 17 363 07 61.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

154