«Залатыя мелодыі ХХ стагоддзя»


Запрашаем на імпрэзу “Залатыя мелодыі ХХ стагоддзя”, якая адбудзецца ў музеі 20 студзеня 2024 года, а 19-й гадзіне. У выкананні салістаў ансамбля “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай будзе гучаць музыка Мішэля Леграна, Шарля Азнавура, Генры Манчыні, Пола Макартні, Астара П’яцолы, Джэрама Керна, Яўгена Догі і інш. Імёны кампазітараў ва ўсіх на слыху, а іх знакамітыя мелодыі, напісаныя ў ХХ стагоддзі, ужо ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай музычнай спадчыны.

У імпрэзе прымаюць удзел: лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юрый Каліноўскі (скрыпка), Алеся Носава (скрыпка), Марыя Доўжык (скрыпка), Ліана Іофэ (скрыпка), Караліна Дыба (скрыпка), Канстанцін Дарашэнка (альт), Юлія Ражкоўская (віяланчэль), Вераніка Кунічкіна (фартэпіяна), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Вікторыя Янушкевіч (флейта). Дырыжор – Людміла Каліноўская.

Паэтычная частка імпрэзы складаецца з вершаў зоркі беларускай літаратуры – Максіма Багдановіча. Загадчык музея Міхаіл Бараноўскі пазнаёміць з зімовымі пейзажнымі замалёўкамі паэта.

Уваходны квіток 10 рублёў.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на музейных старонках у сацыяльных сетках і па тэл.: +375 17 363 07 61, +375 29 101 71 47.

169