Імпрэза «Прагноз надвор’я на вясну»


Музычна-паэтычная імпрэза

“Прагноз надвор’я на вясну”

16 лютага а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца музычна-паэтычная імпрэза “Прагноз надвор’я на вясну” з удзелам ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.

У межах праграмы прагучаць творы сусветных кампазітараў Пятра Чайкоўскага, Джавані Батэзіні, Астара П’яцолы, а таксама беларуская паэзія ад загадчыка музея – Міхала Бараноўскага.

У імпрэзе прымаюць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юрый Каліноўскі (скрыпка), Алеся Носава (скрыпка), Марыя Доўжык (скрыпка), Ліана Іофэ (скрыпка), Караліна Дыба (скрыпка), Канстанцін Дарашэнка (альт), Юлія Ражкоўская (віяланчэль), Вераніка Кунічкіна (фартэпіяна), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Вікторыя Янушкевіч (флейта).

Дырыжор і вядучая – Людміла Каліноўская.

Уваходны квіток 10 рублёў.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а

+375 17 363 07 61

maksimbagdanovich@gmail.com

85