Персанальная мастацкая выстаўка Эдуарда Агуновіча. Мiнск


Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч ? вядомы беларускі мастак, заслужаны работнік культуры Беларусі. Удзельнік шматлікіх мастацкіх выставак. Працуе ў кніжнай і станкавай графіцы, акварэлі. Аўтар праектаў мастацкага афармлення экспазіцый Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі), Літаратурнага музея Янкі Купалы, Дома-музея І з’езда РСДРП у Мінску і інш.

Эдуард Агуновіч – гэта “бацька” Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Васемнаццаць гадоў таму ён стварыў сапраўдны шэдэўр – экспазіцыю музея, у якой увасобіў самы значны свой спосаб суразмовы са светам ? сімвалізм. Кожны элемент экспазіцыі заключае ў сабе ідэю і глыбокі сэнс. Менавіта так Эдуард Агуновіч успрымае ўсё вакол сябе.

Выстаўка “Спрадвечнае” – гэта спроба пачаць размову пра тое, чым жыве мастак, гэта толькі пачатак расповеду пра тыя вытокі, якія прывялі творцу да 70-годдзя.
Вывучэнне беларускай міфалогіі, яе разуменне нараджае сапраўдны патрыятызм і дае магчымасць аб’яднаць народнае і прыродна-астральнае разуменне ў адну нізку каштоўнасцей.

...Хто мы такія?
Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?

Калі людзі ведаюць, адкуль яны, яны будуць ведаць, куды ісці...
Цэнтральны твор выстаўкі “Вербін Вянок” ? як ліхтар ад тэмы Максіма Багдановіча “У зачарованым царстве”, нібы расповед пра дзяцінства, калі чалавек спасцігае самы галоўны сэнс жыцця. Для паэта і для мастака гэта ? Радзіма Беларусь.

Сваімі творамі Эдуард Агуновіч разважае пра святыні-рэліквіі, гістарычную ролю Беларусі, яе адраджэнне, пра сакральнае, пра веліч асноўнага стварэння расліннага свету – дуба.

Литературный музей Богдановича, Минск, Ул. М.Богдановича, д. 7а.

Источник - http://afisha.sb.by/7504

135