Мастацкая выстаўка "ЗНАКІ ЛЕТА"


ЗНАКІ ЛЕТА
Мастацкая выстаўка Юрыя Каралевіча

Юрый Мікалаевіч Каралевіч нарадзiўся ў Мiнску ў 1955 г. Скончыў Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут (1975 ? 1981).
1983 ? 1999 гг. ? працаваў на Мiнскiм мастацка-вытворчым камбiнаце, выканаў шэраг манументальна-дэкаратыўных работ: вiтражоў, мазаiк, роспiсаў.
Сёння займаецца манументальна-декаратыўным i станковым жывапiсам.
З 1993 г. з’яўляецца сябрам Саюза мастакоў Беларусi.
З 1990 г. удзельнiчае ў мастацкiх выстаўках.
З 1999 г. выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў. Дацэнт кафедры манументальна-декаратыўнага мастацтва.

Выстаўка «Знакi лета» ўяўляе сабой серыю пейзажаў, створаных на працягу апошнiх некалькiх гадоў. Жанр пейзажа не з’яўляецца асноўным у творчасцi мастака, а ўяўляе сабой, хутчэй, творчую лабараторыю, дзе адбываецца пастаянны пошук. Гэта шлiфоўка «мастацкай формы», якая найбольш адпавядае светаўспрыманні творцы. «Мастацкая мова» Юрыя Каралевіча мае ў сваёй аснове класiчную, традыцыйную накiраванасць. Бесспрэчным аўтарытэтам для мастака з’яўляецца жывапiс старых майстроў ? гэта для яго невычарпальная крынiца натхнення.
Юрыю Каралевічу цiкава праводзіць аналогiю памiж жывапiсам i музыкай, памiж колерам i фарбай. Ён вельмi любіць класiчную музыку і, часам назiраючы розныя станы прыроды, нявольна шукае і знаходзіць адпаведныя музыкальныя ўяўленнi, параўноўвае карцiны і музыку. Яго захапляе iдэя адушаўлення колеру, магчымасць прымусiць колер «загучаць», быць успрынятым надзвычай ярка, сакавiта. Мастака захапляюць у прыродзе багатыя, складаныя спалученнi колераў, вытанчаная палiтра, блiзкая жывапiсу старых майстроў. Ён не любіць занадта яркiя, насычаныя колеры, таму яму цiкавыя пераходныя станы прыроды: ранiца, ранiшняя вясна, надвячорак, позняя восень, захад сонца.
Юрыю Мікалаевічу цiкава барацьба дзвюх колеравых стыхiй: насычанага, яркага, сакавітага і стрыманага, шэрага цi чорнага. Яркiя фарбы жыцця быццам бы прабiваюцца праз нежывую, аморфную матэрыю. Так бывае ранiшняй вясной, калi з’яуляецца першая зеляніна, калi зацвiтаюць сады і ўсё ў белай пене. Мастак любіць прыроду на змярканнi, калi фарбы гусцеюць і ўсё запаўняе таямнiчасць: ажываюць лешыя, русалкi, музы, нараджаюцца мiфы i казкi.
У пейзажы Юрыю Каралевічу цiкава не канстатацыя адпаведнага месца, а алегарычны бок матыва. Ён iмкнецца давесцi рэальнае, канкрэтнае да ўзроўня сiмвала, знака, да значнага абагульнення, але пры гэтым застацца ў рэчышчы рэалiстычнага, канкрэтнага малявання, не пераходзячы ў сферу дэкаратыўна-прыкладнога.
Паэзiя Максіма Багдановiча надзвычай музыкальная. Многія яго творы пакладзены на музыку, cталi знакамiтымi. Мастаку вельмi блiзка агульнае адчуванне цiхай сузiральнасцi, задуменнасцi, якiя прысутнiчаюць у многiх творах паэта. Магчымасць зрабiць выстаўку менавiта ў Літаратурным музеi Максіма Багдановiча для Юрыя Каралевіча вельмi прыемная і пачэсная. Жывапiс любога мастака, знаходзячыся ў сценах гэтага музея, набывае асаблiвае адценне высокай духоўнасцi.

Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 20 студзеня а 17-й гадзіне
Выстаўка будзе доўжыцца да 14 лютага
Тэлефон для даведак: 334-07-61

117