13 ліпеня ў 18.30 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца творчая сустрэча з перакладчыкам-скандынавістам Яўгенам Папакулем.
Наш госць распавядзе аб тым, як выкладчык стаў перакладчыкам, а таксама пра асаблівасці працы са старажытнаісландскімі тэкстамі, беларускі кантэкст у сагах і паэзіі скальдаў, цікавосткі з уласнага досведу і новыя праекты.
Яшчэ вас чакаюць інтэрактыў (загадкі і кенінгі) і, вядома, аўтограф-сесія.
Уваходны квіток – 10 рублёў.
Запіс на імпрэзу па спасылцы: https://inlnk.ru/dn8DZm
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
+375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61