Музейнае свята “Вяселле ? NON STOP”. Мiнск


Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня музеяў.

15 мая 2010 года, з 12.00 да 22.00
Музейнае свята “Вяселле ? NON STOP”

План правядзення свята:
12.00 ? 15.00 ? пазнавальна-забаўляльная праграма “Весяліся ? не журыся!” (для дзіцячай аўдыторыі).
15.00 ? 18.00 ? паэтычна-забаўляльная праграма “У лабірынце кахання” (для дарослай аўдыторыі).
18.00 ? 20.00 ? музычна-паэтычная праграма “Гімн каханню” (для дарослай аўдыторыі).
20.00 ? 22.00 ? “Танцы кахання” ? майстар-клас па класічным танцы.

У выставачнай зале працуе мастацка-дакументальная выстаўка “Ажаніцца - не журыцца”, прымеркаваная да 95-годдзя надрукавання вершаванай казкі Максіма Багдановіча “Мушка-зелянушка і камарык ? насаты тварык”. Цэнтральнае месца ў паэме займае апісанне вяселля, і гэта – асноўны матыў выстаўкі. Акрамя дакументальных матэрыялаў, што тычацца паэмы, на выстаўцы прадстаўлены традыцыйныя беларускія вясельныя строі з Музея старажытнабеларускай культуры, сучасныя вясельныя сукенкі, прадстаўленыя салонам “Мірэй”, вясельныя фотаздымкі ХХ стагоддзя і сучасныя вясельныя фотаздымкі маладога таленавітага фатографа Паўла Мядзведзева.
Жаніцьба – важная, асаблівая падзея ў жыцці чалавека. Уступленне маладых людзей у шлюб – цудоўнае свята для ўсіх, напоўненае светлым радасным настроем, добрым гумарам, цёплымі эмоцыямі. Кожны жадае зрабіць гэты дзень незабываемым і чароўным. Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае апынуцца ў чароўнай атмасферы вяселля, узгадаць светлыя эмоцыі і падзяліцца цудоўнымі ўражаннямі.

269