КП - 2021


У красавіку 2021 года адзначыў 40-гадовы юбілей Літаратурны музей Максіма Багдановіча, а неўзабаве, 9 снежня, уся краіна будзе адзначаць 130-годдзе з дня нараджэння самога Максіма Багдановіча. У межах святкавання з 23 лістапада ў музеі паэта будзе адкрыта часовая экспазіцыя “КП – 2021”, на ёй будуць прадстаўлены прадметы, якімі папоўнілася фондавая калекцыя за гэты юбілейны год.

Пошукавая кампанія па выяўленні матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча і яго акружэння, вялася і самімі супрацоўнікамі, і аматарамі творчасці паэта. Наведвальнікі часовай экспазіцыі “КП – 2021” змогуць аднымі з першых убачыць адметныя экспанаты, якіх яшчэ год назад не было ў фондавай калекцыі. Сярод скарбаў – паштоўкі пачатку ХХ ст., фотаздымкі з першай экскурсіі па музейнай экспазіцыі, часопіс “Научное обозрение” за 1894 г., дзе ўпершыню былі надрукаваны раздзелы з этнаграфічнага нарыса А.Я.Багдановіча “Пережитки в миросозерцании белорусов”, часопіс “Сатирикон” за 1912 г. з вершам М.Багдановіча “Городская любовь”. 

Запрашаем наведаць часовую экспазіцыю “КП – 2021” і на свае вочы ўбачыць скарбы, якімі маюць поўнае права ганарыцца не толькі музейшчыкі, але і кожны грамадзянін Беларусі.

498