Выставки

Дзень музеяў. «Выстаўка аднаго партрэта». Минск
18.05.2010

Мерапрыемствы ў ДУ “Літаратурны музей М.Багдановіча”, прымеркаваныя да Міжнароднага дня музеяў:

18 мая 2010 ? “Выстаўка аднаго партрэта”. Прэзентацыя карціны У.Волкава “Партрэт Максіма Багдановіча” 1927 года.

Правядзенне літаратурна-музычнай імпрэзы “Дзень муз”, прымеркаванай да Міжнароднага дня музеяў.

КВЕТКАВЫ БАЛЬ
17.02.2010 17:00

Выстаўка твораў мастака-фларыста Дзіны Шымук
“КВЕТКАВЫ БАЛЬ”

Выстаўка твораў самага вядомага фларыста Беларусі – гэта сапраўдны падарунак усім прыхільнікам прыгожага мастацтва. Дзіна Шымук – першы беларускі фларыст, яна працуе ў цудоўнай тэхніцы Ашыбана 23 гады і ўжо даўно дасягнула той вышыні майстэрства, калі творы выклікаюць захапленне, дапамагаюць спасцігнуць сутнасць прыгажосці.

Мастацкая выстаўка "ЗНАКІ ЛЕТА"
20.01.2010 17:00

ЗНАКІ ЛЕТА
Мастацкая выстаўка Юрыя Каралевіча

Юрый Мікалаевіч Каралевіч нарадзiўся ў Мiнску ў 1955 г. Скончыў Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут (1975 ? 1981).
1983 ? 1999 гг. ? працаваў на Мiнскiм мастацка-вытворчым камбiнаце, выканаў шэраг манументальна-дэкаратыўных работ: вiтражоў, мазаiк, роспiсаў.
Сёння займаецца манументальна-декаратыўным i станковым жывапiсам.
З 1993 г. з’яўляецца сябрам Саюза мастакоў Беларусi.
З 1990 г. удзельнiчае ў мастацкiх выстаўках.

Персанальная мастацкая выстаўка Эдуарда Агуновіча. Мiнск
09.12.2009
07.01.2010

Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч ? вядомы беларускі мастак, заслужаны работнік культуры Беларусі. Удзельнік шматлікіх мастацкіх выставак. Працуе ў кніжнай і станкавай графіцы, акварэлі. Аўтар праектаў мастацкага афармлення экспазіцый Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі), Літаратурнага музея Янкі Купалы, Дома-музея І з’езда РСДРП у Мінску і інш.

Выстаўка. “Зачараваныя…”. Мiнск
03.11.2009 17:00
22.11.2009 17:00

ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА

Аксана Аракчэева
прадстаўляюць
выстаўку партрэта (жывапіс, графіка)
“ЗАЧАРАВАНЫЯ…”
(Году роднай зямлі і людзям гэтай зямлі прысвячаецца)

"Мая хата без сяброў - не хата"
16.10.2009 17:00
31.10.2009 17:00
ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА,
Алесь Квяткоўскі
запрашаюць на мастацкую выстаўку
“Мая хата без сяброў не хата”,
прысвечаную беларускаму пісьменніку Анатолю Сысу

Анатоля Сыса лічылі супярэчлівай асобай. Для некаторых ён быў геніяльным паэтам, для іншых ? блазнам. Але ўсе, хто яго ведаў ці сутыкаўся з ягонай творчасцю, прызнаюць адметнасць напісаных ім вершаў. Анатоль Сыс ? паэт, для якога вымаўленне паэтычнага слова, яго рэзананс у прасторы міжасабовага паразумення заўсёды былі вельмі істотнымі.

“Панна DOLL/Я”. Мiнск
30.09.2009 18:00
13.10.2009 17:00

Аўтарскі праект майстра інтэр’ернай лялькі Галіны Дзмітрук – “Панна DOLL/Я” і выбраныя працы фотамастака Мікалая Мамінава – з 30 верасня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Сутнасць праекту: проціпастаўленне фантазійных вобразаў аўтарскай інтэр’ернай лялькі і мастацкага фота, сінтэз “спыненага жыцця” і “мрояў, увасобленых у скульптуры”.

Выстаўка "БЕЛАРУСІ З ЛЮБОЎЮ". Мінск
26.08.2009 17:00
27.09.2009 17:00

Мастацкая выстаўка
«БЕЛАРУСІ З ЛЮБОЎЮ»

На выстаўцы, якая экспануецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, паказана калекцыя арыгінальнай графікі пачатку ? першай трэці ХХ стагоддзя. Матэрыялы: аловак, акварэль, гуаш, туш, вугаль.
Мастацкія работы, якія прадстаўлены на выстаўцы, перададзены калекцыянерам Леанідам Заксам у дар Рэспубліцы Беларусь як знак удзячнасці і любові да зямлі яго продкаў.

Унутраны Рух
28.07.2009 17:00
20.08.2009 18:00

“УНУТРАНЫ РУХ”
28 ліпеня 2009 года а 17-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі «Унутраны рух» маладога беларускага мастака Захара Кудзіна.
Захар нарадзіўся ў 1986 годзе, скончыў Мінскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча імя А.К.Глебава. Свае работы пачаў выстаўляць з 2005 года. Прымаў удзел у пленэрах і калектыўных выстаўках, прысвечаных Сальвадору Далі, Язэпу Драздовічу, Уладзіміру Караткевічу.

Мастацкая выстаўка «ВЫЗВАЛЕННЕ»
02.07.2009 16:00
15.08.2009 12:00

У выстаўцы прымуць удзел выкладчыкі кафедры малюнка, акварэлі і скульптуры БНТУ, якія прадставяць свае цікавыя, незвычайныя, унікальныя работы.

Запрашаем усіх, хто жадае дакрануцца да твораў, вызваленных з думак мастакоў і ўвасобленных у прыгажосці.

Выстаўка Сяргея Борсука «НАБЛІЖЭННЕ». Мінск
20.05.2009 17:00
26.06.2009 00:00

20 мая 2009 года ў 17.00

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
запрашае на выстаўку фатаграфіі

Сяргея Борсука
«НАБЛІЖЭННЕ»

Выстаўка будзе экспанавацца да 1 ліпеня.

Выстаўка жывапісу Барыса Аракчэева. Мiнск
31.03.2009 10:09
08.05.2009 10:09

Лiтаратурны музей Максiма Багдановiча запрашае на мастацкую выстаўку Барыса Аракчэева "Мая Яраславія"!



®