Дзень памяці Максіма Багдановіча


25 мая 1917 года ў далёкай Ялце скончылася жыццё самага маладога класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. У гэты дзень традыцыйна ўсе аматары творчасці паэта ўшаноўваюць яго памяць.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае правесці 25 мая разам:

12.00 – адбудзецца ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу ў скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

18.00 – канцэрт ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.

У праграме прагучаць сусветнавядомыя творы, звязаныя з паэтам і сям’ёй Багдановічаў:

  • В.А. Моцарт. Ларгета.
  • М. Ельскі. Песня без слоў.
  • Ф. Мендэльсон. Песня без слоў.
  • Беларуская полька, Янка.
  • А. Дворжак. Славянскі танец мі мінор.
  • Ж. Маснэ. “Роздум”.
  • П. Чайкоўскі. Адажыо з балета “Лебядзінае возера”.
  • П. Чайкоўскі. Вальс кветак з балета «Шчаўкунок».
  • П. Чайкоўскі. Адажыо з балета “Шчаўкунок”.
  • М. Агінскі. Паланэз.
  • Г. Свірыдаў. Раманс з музыкі да драмы «Мяцеліца».
  • І. Палівода. “Па-над белым пухам вішняў”.
  • С. Рак-Міхайлоўскі. “Зорка Венера”.

Зямное жыццё Максіма Багдановіча абарвалася 108 гадоў таму, але яго цудоўная творчасць застаецца з намі і дагэтуль.

Уваходны квіток – 20 рублёў.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
maksimbagdanovich@gmail.com
+375 17 363 07 61, +375 355 22 95

94