НОЧ МУЗЕЯЎ 2025 — «Прагулкі з Максімам»

×

Статус

Спасибо за голос!

НОЧ МУЗЕЯЎ 2025 –

“Прагулкі з Максімам” (17 мая).

Калі вы чакалі нагоды завітаць у госці да Максіма Багдановіча, то акцыя “Ноч музеяў” гэта найлепшы варыянт. Менавіта ў гэтую чароўную ноч вы зможаце як ніколі раней наблізіцца да асобы вялікага творцы.

Вас чакаюць:

16.00-18.00.
Дзіцячая праграма.
Тэатралізаванае чытанне з Таццянай Крыцкай – незвычайны казачны фармат, тэматычны майстар-клас для маленькіх і кніжачкі-падарункі ад Феі Ўсмешкі не пакінуць нікога абыякавым.
Музейныя супрацоўнікі прагуляюцца з вамі і вашымі дзеткамі па зачарованым царстве і пазнаёмяць з беларускімі міфічнымі істотамі, навучаць рабіць сілуэтныя партрэты Багдановіча. Узрост - ад 5 да 12 гадоў.

19.00 – 23.30.
Алесь Камоцкі – паэт, бард.
Mary Helios - індзі-фолк аўтар-выканаўца.
Літаратурны КВІЗ.
Традыцыйныя гаданні і містыфікацыі, створаныя штучным інтэлектам.
Выраб паштовак і конкурс калажоў.
Лекцыя і майстар-клас па візуальнай паэзіі.
Выстаўка аднаго прадмета – “Слуцкі пояс” з фондаў музея.
АРТ-дзея ад мастачкі Святланы Верабей.

Для аматараў гульняў: крыжаванкі і слоўныя настолкі Наталлі Галко. А для тых, каму цяжка ўседзець на месцы, квэст па ваколіцах музея на аснове выстаўкі Генадзя Чыстага.

Завершыць імпрэзу кніжны агляд Міхала Бараноўскага – “Дзе шукаць паэзію?”.

Уваходны квіток - 20 рублёў.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
maksimbagdanovich@gmail.com
+375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

127