ХХ Архіўныя чытанні

6 кастрычніка 2022 года супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прынялі ўдзел у ХХ Архіўных чытаннях “Фонды асабістага паходжання – крыніцы гістарычнай памяці народа”, прысвечаных 100-годдзю Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі. Ініцыятарам правядзення юбілейных ХХ чытанняў выступіў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.

Міхаіл Бараноўскі, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, выступіў з дакладам «“Літаратурны дзённік С.Александровіча” як аб’ект навуковага даследавання». Ірына Мышкавец, вядучы навуковы супрацоўнік, прэзентавала даклад “Іосіф Стэфанавіч Малевіч, прадзед Максіма Багдановіча (па матэрыялах фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)”.

Яшчэ раз віншуем усіх архівістаў з прафесійным святам і прыгожым юбілеем –100-годдзем Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі. Зычым здароўя, натхнення, яркіх адкрыццяў і цікавых знаходак!

За фотаздымкі - шчырыя словы ўдзячнасці Віктару Жыбулю.

661