Тэлемост «Мінск — Ніжні Ноўгарад»

2 красавіка 2024 года адбыўся тэлемост “Узаемадзеянне літаратурных музеяў Мінска і Ніжняга Ноўгарада як сродак умацавання культурных сувязей гарадоў-пабрацімаў”. Ініцыятарам правядзення тэлемаста стаў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей М.А. Дабралюбава, з беларускага боку ўдзел прынялі супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Галоўнай тэмай размовы сталі напрамкі ўзаемадзеяння літаратурных музеяў Мінска і Ніжняга Ноўгарада, наладжванне стасункаў з установамі навукі, культуры, адукацыі нашых краін, грамадскімі арганізацыямі і прыватнымі асобамі ў мэтах абмену выставачнымі праектамі, наладжвання супрацоўніцтва ў галіне навукова-фондавай і навукова-асветніцкай дзейнасці.

94