Вечарына Таццяны Сівец

17 лістапада 2022 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшоў творчы вечар пісьменніцы Таццяны Сівец “Вандроўкі ў пошуках сябе…”

Госці даведаліся пра настаўнікаў Таццяны, пра тое як яна прыйшла ў літаратуру, і дзякуючы каму занялася журналістыкай. Пачулі пра падарожжы ў Парыж і Баку, працу ў часопісе “Маладосць” і газеце “ЛіМ”, а таксама паслухалі вершы з кнігі “Разняволенасць” і творы, якія з’явіліся апошнім часам.

Супрацоўнікі музея жадаюць Таццяне Сівец натхнення, плёну і спадзяюцца на будучыя сустрэчы.

Сябры, сачыце, калі ласка, за паведамленнямі на старонках музея ў сацыяльных сетках. Вас чакае шмат цікавых літаратурных і музычных імпрэз, выставачных праектаў.

Да сустрэчы ў Доме Максіма!

645