Сюжэт пра «Вянок»

Працягваецца мастацка-дакументальны выставачны праект “Вянок «Вянкоў»”, прысвечаны юбілею – 110-годдзю выхаду ў свет адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў Максіма Багдановіча.

Кожны месяц у экспазіцыі з’яўляецца новая/старая кніга вершаў. Да 23 сакавіка можна ўбачыць “Вянок” М.Багдановіча з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Зборнік адметны – на ім аўтографы першага ўладальніка Антона Янкоўскага, збіральніка фальклорнай спадчыны і спевака, з вёскі Адамчукі (Літва).

Шчырыя словы ўдзячнасці Аляксандру Мацясу, журналісту канала АНТ, за ўвагу да выставачнага праекта. Па спасылцы – сюжэт, прысвечаны “Вянку” Антона Янкоўскага са збораў музея гісторыі беларускай літаратуры.

https://ont.by/news/odin-iz-samyh-interesnyh-i-nepublichnyh-vyanko-bogdanovicha-predstavili-v-muzee-poeta

440