110-годдзе «Вянка» — мы ў эфіры

Сёлета святкуем прыгожы юбілей – 110-годдзе выхаду ў свет адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок” (Вільня, 1913). Супрацоўнікі музея паэта ад самага пачатку яго стварэння займаюцца зборам, захаваннем, вывучэннем і прэзентацыяй кнігі.

На працягу 2023 года будзе дзейнічаць мастацка-дакументальны выставачны праект “Вянок «Вянкоў»”. У межах яго штомесяц будзе аднаўляцца экспазіцыя, у наведвальнікаў ёсць магчымасць убачыць 12 арыгінальных кніг з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і іншых устаноў культуры.

А ўсяго на сённяшні момант мы ведаем пра 42 асобнікі, якія захоўваюцца ва ўстановах і ў прыватных асоб, у Беларусі і далёка за яе межамі. Самы багаты збор арыгінальных “Вянкоў” – у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, тут захоўваюцца шэсць экзэмпляраў. Прычым тры – надзвычай каштоўныя, бо маюць дароўныя надпісы Максіма Багдановіча.

Запрашаем паслухаць радыёперадачу, прысвечаную юбілею “Вянка” Максіма Багдановіча (спасылка – ніжэй). Супрацоўнікі музея распавядаюць шмат цікавых фактаў і гісторый, якія тычацца кнігі вершаў самага маладога класіка беларускай літаратуры.

https://radio1.by/audio/da-110-goddzya-zbornika-maksima-bagdanovicha-vya...

496