З юбілеем!

29 сакавіка прыгожы юбілей адзначае Сяргей Львовіч Гумілеўскі, беларускі скульптар, прадстаўнік слаўнай мастацкай дынастыі.

Сяргей Львовіч нарадзіўся ў Мінску, скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, працуе ў манументальнай станковай скульптуры, прымае ўдзел у выставах.

Асоба Максіма Багдановіча і яго творчасць заўсёды былі ў цэнтры ўвагі беларускага скульптара, пачынаючы з дыпломнага праекта. Бацька і сын Леў і Сяргей Гумілеўскія з’яўляюцца аўтарамі праекта помніка паэту, які меркавалася паставіць у Гродна.

Менавіта яны стварылі прыгожы надмагільны помнік Максіму Багдановічу ў Ялце, знак павагі і пашаны беларусаў.

Сяргей Львовіч у адным з інтэрв’ю гаварыў пра Максіма:

“Стварыць такія вобразы-сімвалы мог толькі чалавек, які любіў свой край, сваю культуру, сваю мову…”.

Гэтыя словы ў поўнай меры характарызуюць і самога скульптара, аб чым упэўніцца маглі ўсе наведвальнікі музея М.Багдановіча пад час мастацкай выставы Льва і Сяргея Гумілеўскага “А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю” (лістапад 2022 года).

Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча віншуюць Сяргея Львовіча Гумілеўскага з юбілеем! Жадаем плёну ў працы, натхнення і сіл на новыя праекты і творы мастацтва!

464