Святкуем 110-годдзе «Вянка» Максіма Багдановіча

У 1913 годзе, у Вільні выйшаў з друку зборнік вершаў “Вянок” Максіма Багдановіча – “кніга адзінства паэзіі і лёсу”.

Шчырыя словы ўдзячнасці дырэктару радыёканала “Культура” Уладзіміру Трапянку за запрашэнне на праграму, магчымасць распавесці пра галоўную кнігу вершаў Максіма Багдановіча і нават паказаць яе.

Размаўлялі пра тое, як ставіўся да кнігі паэт і на чым акцэнтавалі ўвагу рэцэнзенты, чым падобныя і адрозныя сусветы Язэпа Драздовіча і Максіма Багдановіча, за якімі ўзорамі лірыкі стаяць дакладныя навукі, хто прымаў удзел у афармленні кнігі і якія загадкі яшчэ трэба разгадаць.

https://www.youtube.com/watch?v=mnEfMndN7p0

418